галоўная
усе творы
спасылкі
кантакт
гасьцёўня

Вершы Вайны: Новы Погляд

 

Максім Танк
ПАДЫМАЙСЯ, БЕЛАРУСЬ!

Ты сустрэнеш світаньня зару,
Сонца ўстане ізноў над табой;
Падымайся ж, ідзі, Беларусь,
Супроць катаў маскальскіх у бой!

Блізкі дзень вызваленьня твайго,
А пакуль вораг топча палі,
Нашай помсты ўздымайся агонь
На усёй здратаванай зямлі:

Ў кожнай грудзе руін гарадоў,
У вугальлі папаленых хат
І ў грудзёх тваіх верных сыноў —
Гэта помста палае няхай!

Хутка Нёмнам, Дзьвіной і Дняпром
3 заняволенай нашай зямлі
Схлыне ў мора варожая кроў,
І ізноў зарунеюць палі.

Зноў свабоды і дружбы зару
Мы сустрэнем шчаслівай сям’ёй.
Падымайся ж, ідзі, Беларусь,
Супроць катаў маскальскіх у бой!

1943 г.
(зьменены два словы)

 

Пімен Панчанка
ГЕРОЙ

Злосна сказаў: «Уставай, пяхота!
Ты не на пляжы, а на вайне».
І лёг на зьмяіныя скруткі дроту.
І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў
Прайшлі па яго сьпіне.

Не ён, а другія ішлі ў атаку,
Гранаты кідалі ў бліндажы,
Калолі расейцаў, палілі танкі
І сцяг перамогі ўзьнімалі ранкам
На заваёваным рубяжы.

А ён свае косці з іржавых калючак
Сваімі рукамі бяз стогну аддзёр,
Зваліўся на травы, і стала балюча
І травам, і росам, і ветрам гаючым,
Што прыляцелі з браслаўскіх азёр.

1943 г.
(зьменены два словы)

 

Пімен Панчанка
БЕЛАРУСІ

Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы,
Прывітайся з краінай маёй дарагою.
Беларусь, я — твой воін адданы і сын,
Мае думкі і сэрца заўсёды з табою.
Ты мяне гадавала, ты мяне калыхала,
Ты мне песьні, як родная маці, сьпявала,
Клапатліва зьбірала у шлях.
Як люблю я задумлівы шэлест бяроз,
Хвалі жыта, сьвятло перадранішніх рос
На тваіх аксамітных лугох!..

Цяжка думаць, што там папялішчы і кроў,
І усё, што да болю мне люба і дорага,
Сёньня стогне пад дзікім прымусам зьвяроў;
Што бацькоўская хата зганьбована ворагам.
І калі у паходнай палатцы прысьніцца мне
Сьветлы гай з залатымі суніцамі,
Плёскат сініх азёр на зары,
Сьпеў драздоў у смалістым бары,—
Тады гасьне туга, адыходзіць самота,
Толькі ў сэрцы палае вялікасны гнеў:
Не, ня стопчуць красы тваёй брудныя боты,
Не, народа майго аніхто не сагне!
Ён, магутны, у пушчы адвечныя рушыў,
І легенды лунаюць над роднай зямлёй,
Што адважны Гаркуша
Драпежнікаў глушыць,
Што Кастусь Каліноўскі выходзіць на бой;
Што усталі з магіл партызаны Дукоры,
Каб адвагу у сэрцах юнацкіх расьціць;
Што бушуе і пеніцца Нарач, як мора;
Нёман гнеўна гамоніць і Прыпяць кіпіць.
Веру цьвёрда: сканае бязлітасны вораг,
І штандар перамогі над краем запаліць зару,
Покуль сонца ня згасьне,
Покуль сьвецяцца зоры,
Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь!
1941 г.

Формула 1 - Беларусь MotoGP Беларусь