галоўная
усе творы
спасылкі
кантакт
гасьцёўня

Мы выйдзем шчыльнымi радамi

!MP3 (1.49 mb)!

Музыка: У.Тэраўскі
Словы: Макар Краўцоў

 

Мы выйдзем шчыльнымi радамi
На вольны родны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намi,
А гвалту мы дамо адпор,
Дамо адпор!

 

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускi вольны дух,
Вольны дух!
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух.

 

На бой за шчасьце i за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелi мы даволi,
На бой усе да аднаго,
Да аднаго!

 

Iмя i сiлу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Бачыць той,
Хто сьмее нам нясьцi прымусы
I першым выклiча на бой!

 

Браты да шчасьця мы падходзiм,
Хай гром грымiць яшчэ мацней,
Ў крывавых муках мы адродзiм,
Жыцьцё Рэспублiкi свае,
Жыцьцё Рэспублiкi свае!

Формула 1 - Беларусь MotoGP Беларусь