галоўная
усе творы
спасылкі
кантакт
гасьцёўня

Навігацыя: A B C D E F G H I J L M N O P Q R S T U V

Дапаможнік: вымаўленьне лацінскіх галосных, зычных і іх спалучэньняў

Тутака зьмешчана 547 лацінскіх афарызмаў, крылатых выразаў, фразэалягізмаў з перакладам у беларускую мову

 

Ab absurdo - ад процілеглага (метад доказу)

Ab exterioribus ad interiora - ад знешняга да нутранага

Ab hoc et ab hoc - так і сяк, бяз сэнсу, дарэчы і недарэчы

Abiit, excessit, evasit, erupit - сышоў, схаваўся, выратаваўся, зьбег (Цыцэрон)

Ab imo pectore - шчыра, ад душы

Ab incunabulis - з калыскі, ад самога пачатку

Ab initio - з узьнікненьня, ад пачатку

Ab origine - ад самога пачатку, з азоў

Ab ovo - ад пачатку (літаральна: з яйка)

Ab ovo usque ad mala - ад пачатку да канца (Гарацый) (літ.: ад яйка да яблыкаў; у рымлянаў абед пачынаўся зь яек, а сканчваўся яблыкамі)

Absque omni exceptione - без усякага сумненьня

Ab urbe condita - ад заснаваньня Рыму

Abusus in Baccho - злоўжываньне віном

А contrario - даказваць ад процілеглага

Acta diurna - падзеі дня, хроніка

Actum atque tractatum - зроблена і абмяркована

Ad absurdum - прыйсьці да бязглузнага вываду

Ad cogitandum et agendum homo natus est - чалавек народжаны для думкі і дзеяньня

Ad disputandum - для абмеркаваньня

Ad exemplum - па шаблону; для прыклада

Ad extra - да крайняй ступені

Ad fontes - зьвяртацца да крыніцаў, да арыгіналаў

Ad gloriam - ва хвалу

Ad hoc - да гэтага, для дадзенага выпадку, для гэтай мэты

Ad hominem - у дачыненьні да чалавека

Ad honores - дзеля пашаны

Ad infinitum - да бясконцасьці, без канца

Ad instantiam - па хадатайніцтву

Ad Kalendas Graecas - на невядомы тэрмін, ніколі (літ.: да грэчаскіх календаў, якіх у грэкаў не было)

Ad libitum - па жаданьню, на выбар

Ad litteram - літаральна

Ad meliorem - да лепшага

Ad memorandum - для памяці

Ad notam - да ўвагі

Ad notanda - варта заўважыць

Ad notata - заўвага, нататка

Ad patres - да прашчураў, памерці

Ad referendum - для дакладу

Ad rem - да справы

Ad tertium - па-трэцяе

Ad unguem - дакладна

Ad usum - для карыстаньня, для ўжываньня

Ad usum externum - для вонкавага ўжываньня

Ad usum internum - для нутранага ўжываньня

Ad usum proprium - для ўласнага карыстаньня

Ad valorem - па вартасьці

Ad vocem - дарэчы заўважыць

Aequo animo - абыякава, цярпліва

Alea jacta est - выбар зроблены, рашэньне прынята (Юлій Цэзар)

Alias - па-іншаму, інакш, акрамя таго.

Alibi - у іншым мейсцы

Aliena vitia in oculis habemus, а tergo nostra sunt - чужыя заганы ў нас на вачох, нашыя - за плячыма

А linea - з новага радку

Alma mater - кормячая маці (аб навучальнай установе)

Altera pars - іншы (процілеглы) бок

Alter ego - мой двайнік, іншы я

Amat victoria curam - перамога любіць сумленьне (клопат)

Amicus certus in re incerta cernitur - сапраўдны сябар пазнаецца ў бядзе

Amicus humani generis - сябар роду чалавечага

Amicus Plato, sed magis amica veritas - Платон мне сябар, але праўда даражэй; праўда па-над усім (Арыстоцель)

Amor tussisque non celantur - каханьне ды кашаль не схаваеш

Anni currentis (а. c.) - гэтага (бягучага) года

Anni futuri (а. f.) - наступнага года

Antiquo more - па старадаўнім звычаі

А pedibus usque ad caput - з ног да галавы

Арertо libro - з чыстага аркуша, без падрыхтоўкі

А posteriori - зыходзячы з досьведу, на падставе досьведу

А prima facie - на першы погляд

А priori - загадзя, да досьведу, незалежна ад досьведу

Arbor vitae - дрэва жыцьця

Argumentum ad ignorantiam - доказ, разлічаны на недасьведчанасьць субяседніка

Ars longa, vita brevis est - прастора навукі бязмежная, а жыцьцё кароткае; мастацтва даўгавечнае, жыцьцё кароткае (Гіпакрат)

Ars Phoebea - сонечнае мастацтва

Arte - па-майстэрску

Arte et humanitate, labore et scientia - мастацтвам і чалавекалюбствам, працай і ведамі

А solis ortu usque ad occasum - ад усходу сонца да захаду

Audaces fortuna juvat - сьмелым лёс дапамагае (Вяргілій)

Audiatur et altera pars - варта паслухаць і процілеглы бок

Auferte malum ex vobis - выкараніце зло з асяродзьдзя вашага

Аuгеа mediocritas - залатая сярэдзіна

Auscultare disce - вучыся (уважліва) слухаць

Aut Сaesаr, aut nihil - усе, або нічога; або Цэзар, або нішто

Aut vincere, aut mori - перамога або сьмерць; перамагчы або памерці

Avis rаrа - рэдкая птушка

 

Beata stultica - блажэнная недарэчнасьць

Beatitudo nоn est virtutis praemium, sed ipsa virtus - шчасьце не ў узнагарода за адвагу, а ў самой адвазе (Сьпіноза)

Bellum frigidum - халодная вайна

Benedicite! - у добрую гадзіну!

Bis - двойчы

Bis dat, qui cito dat - хто хутка дае, той двойчы дасьць (Публілій Сір)

Вonа fide - даверліва, шчыра

Вonа mente - з добрымі намерамі

Brevi manu - бяз фармальнасьцей (літ.: кароткаю рукою)

Brevis esse laboro, obscurus fiо - калі я спрабую быць кароткім, я раблюся незразумелым

 

Capiat qui сареrе potest - лаві, хто можа злавіць

Саrре diem - лаві дзень; карыстайся кажным днём (Гарацый)

Castigare ridendo mores - сьмехам выпраўляць норавы

Casu - выпадкова

Casus - выпадак

Casus belli - нагода да вайны

Causa causalis - прычына прычынаў, галоўная прычына

Cave! - будзь асьцярожны!

Сеterа desiderantur - аб астатнім застаецца толькі жадаць

Ceteris paribus - пры іншых роўных умовах

Chirurgus mente prius et oculis agat, quam armata manu - хай хірург перш за ўсё дзейнічае розумам і вачыма, а потым - узброеннай (скальпелем) рукою

Circulus vitiosus - заганнае кола

Cis - па гэту старану

Citato loсо - у цытавананым мейсцы, там жа

Citius, altius, fortius! - хутчэй, вышэй, дужэй!

Cogito, ergo sum - я думаю, такім чынам, існую (Дэкарт)

Cognomine - па прызначэньні

Cognosce te ipsum - спазнай самога сябе

Con amore - з каханьнем

Concordia parvae res crescunt, discordia maximae dilabuntur - пры згодзе малыя справы растуць, пры нязгодзе вялікія справы руйнуюцца (Гай Салюстый Крысп)

Concordia victoriam gignit - згода нараджае перамогу

Conditio sine qua non - абавязковая ўмова

Confer! - глядзі! Параўнай! (пры спасылцы ў навуковых працах)

Confessio extrajudicialis in se nulla est; et quod nullum est, nоn potest adminiculari - пазасудовыя прызнаньні самі па сабе нічога не каштуюць, а то, што нічога ня варта, ня можа служыць апорай

Consensu omnium - з агульнай згоды

Consuetudo est аlterа natura - звычка - другая сутнасьць

Consumor aliis inserviendo - служачы іншым, марную сябе; сьвецячы іншым, згараю сам

Contraria contrariis curantur - процілеглае лечыцца процілеглым

Contra spem - насуперак чаканьню

Contra spem spero - спадзяюся насуперак чаканьню

Contra vim mortis nоn est medicamen in hortis - супраць моцы сьмерці ў гародох (садох) няма лекаў

Copia verborum - шматслоўнасьць

Coram populi - у прысутнасьці народа

Corpus delicti - рэчыўны доказ

Credo - веру

Cui bono? Cui prodest? - каму добра? Хто ад гэтага пераможа? (Л. Касій Лонгін Равіла)

Cujusvis hominis est errare; nullius, nisi insipientis in errore perseverare - кажнаму чалавеку ўласціва памыляцца, але толькі дурню ўласьціва упірацца памыляючыся (Цыцэрон)

Currente calamo - сьпехам (літ.: беглым пяром)

Curriculum vitae - жыцьцяпіс, кароткія зьвесткі аб жыцьці, біяграфія (літ.: бег жыцьця)

 

De actu et visu - па досьведзе і назіраньням

Debes, ergo potes - павінен, значыць можаш

Debito tempore - у належны час

De die in diem - з дня ў дзень

De (ех) nihilo nihil - з нічога - нішто; нішто ня ўзьнікае зь нічога (Лукрэцый)

De facto - фактычна, на справе

De gustibus et coloribus (non) est disputandum - аб густах і колерах (ня) спрачаюцца

Dе jure - юрыдычна, па праву

De lana caprina - аб дробязях (літ.: пра казліную поўсьць)

De lingua slulta incommoda multa - з-за пустых (бязглуздых) слоў бываюць вялікія непрыемнасьці

De mortuis aut bene aut nihil - нябожчыкаў не абгаворваюць (літ.; пра памерлых або добра, або нічога)

De non apparentibus et non existentibus eadem est ratio - у дачыненьні да тых, хто не зьявіўся, і да неіснуючых аднолькава

Desiderata - намеры

Des partem leonis - дай ільвіную долю

Detur digniori - хай будзе дадзена самаму дастойнаму

Deus ех machina - неспадзяванае умяшаньне (літ.: бог з машыны) (Сакрат)

De visu - увачавідкі, сваімі вачыма, як сьведка

Diagnosis ех juvantibus - дыягназ на падставе дапамагаючых сродкаў

Dictum - factum - сказана - зроблена

Dies diem docet - дзень дзень вучыць

Difficile est proprie communia dicere - добра выразіць агульнавядомыя ісьціны цяжка (Гарацый)

Dimicandum - трэба змагацца

Dimidium facti, qui соeрit, habet - пачатак - палова справы

Discernit sapiens res, quas confundit asellus - разумны можа разабрацца ў пытаньнях, якія асёл заблутвае

Disce, sed а doctis, indoctos ipse doceto - у тых, хто ведае, вучыся, а тых, хто ня ведае, сам вучы

Divinum opus sedare dolorem - боскую справу - супакойваць боль

Dixi - сказаў, дадаць няма чаго

Dixi et animam levavi - я сказаў і палегчыў сваю душу (супакоіў сумленьне)

Docendo discimus - мы самі вучымся, калі вучым кагосьці

Do manus - даю рукі, г.зн., ручаюся

Dones eris felix, multos numerabis amicos - пакуль шчасьлівы будзеш, многа будзе сяброў у цябе (Авідый)

Do ut des - даю, каб ты даў

Do ut facias - даю, каб ты зрабіў

Dulce et decorum est pro patria mori - прыемна і пачэсна памерці за радзіму (Гарацый)

Dum docent, discunt - вучачы, вучацца

Dum spiro, spero - пакуль дыхаю - спадзяюся

Duobus litigantibus tertius gaudet - двое б'юцца, трэці радуецца

Duos lepores insequens, neutrum cepit - за двума зайцамі пагонісься, ні аднога ня схопіш

Dura lex, sed lex - закон суровы, але гэта закон; закон ёсць закон

 

Edimus, ut vivamus; nоn vivimus, ut edamus - мы ямо каб жыць, але ня жывем, каб есьці

Е fructu arbor cognoscitur - па плодзе пазнаецца дрэва (яблык ад яблыні недалёка падае)

Elephantum ех musca facis - робіш з мухі слана

Ео ipso - з прычыны гэтага, тым самым

Epistula nоn erubescit - папера не чырванее, папера ўсё трывае (Цыцэрон)

Errare humanum est- чалавеку ўласціва памыляцца

Errata - памылкі, памылкі друку

Est modus in rebus - усяму ёсць мяжа; усё мае сваю меру (Гарацый)

Est rerum omnium magister usus - досвед - усяму настаўнік (Цэзар)

Et cetera (etc.) - і так далей, і іншае

Et gaudium et solatium in litteris - і радасць, і ўцеха ў навуках (Пліній)

Et singula praeduntur anni - і гады бяруць сваё

Ех abrupto - без прадмоваў, без падрыхтовак, адразу, раптам

Ех adverso - доказ ад процілеглага

Ех auditu - на слых

Ех cathedra - не выклікае сумненьня, бясспрэчна (літ.:з кафэдры)

Exceptis excipiendis - за выключэньнем таго, што павінна быць выключаным

Ех consuetudine - па звычцы, па ўсталяваным звычаі

Exegi monumentum - зрабіў я помнік сабе (Гарацый)

Exempli causa - напрыклад, для прыкладу

Exempli gratia (е. g.) - напрыклад

Ех juvantibus - судзячы па дапамозе

Ех libris - з кнігаў

Ех nihilo nihil - з нічога - нішто; з нічога нічога і не атрымаецца (Лукрэцый)

Ех officio - па абавязку

Ех oribus parvulorum - вуснамі немаўлят

Ех oriete lux - c усходу сьвятло

Expedite - хутка

Ех professo - з веданьнем справы

Ех tempore - у патрэбны момант, без падрыхтоўкі, адразу

Eхtrа formam - без усякіх фармальнасьцяў

Extra muros - публічна (літ.: па-за сценамі)

Ех ungue leonem - па кіпцюрох можна пазнаць ільва (птушка бачная па палёце)

Ех ungua leonem cognoscimus, ех auribus asinum - ільва пазнаем па кіпцюрох, а асла - па вушох

Ех ungue leonem pingere - па кіпцюрох адлюстроўваць льва; судзіць аб цэлым па яго часцы

Ех voto - па абяцаньні

 

Facile omnes, cum valemus, recta consilia aegrotis damus - калі мы здаровыя, то лёгка даем балючым добрыя рады

Facio ut des - раблю, каб ты даў

Facio ut facias - раблю, каб ты зрабіў

Fama clamosa - гучная хвала

Familiariter - па-сяброўску, папросту

Fas atque nefas - дазволенае і недазволенае

Favete linguis - сьціхніце; прытрымаеце языкі

Feci, quod potui, faciant meliora potentes - я зрабіў усе, што мог; хай, хто можа, зробіць лепей

Felix, qui potuit rerum cognoscere causas - шчаслівы той, хто мог спазнаць прычыны рэчаў (Вяргілій)

Ferro ignique - агнём ды мячом

Festina lente - сьпяшайся марудна (цішэй едзеш - далей будзеш)

Fiat lux! - хай будзе сьвятло!

Fidelis et forfis - дакладны і сьмелы

Fide, sed cui fidas, vide - будзь уважлівы; давярай, але глядзі, каму давяраеш

Finis coronat opus - канец - справе вянец

Flagrante delicto - на мейсцы злачынствы

Folio verso (f. v.) - на наступнай старонцы

Formaliter et specialiter - фармальна і ў асобнасьці

Fortiter in re, suaviter in modo - цьвёрда ў справе, мякка ў карыстаньні (упарта дабівацца мэты, дзейнічая мякка)

Fructus temporum - плён часу

Fugit irrevocabile tempus - бяжыць незваротны час

Funditus - да падставы, нашчэнт

 

Gaudet patientia duris - даўгатрываньне перамагае

Generaliter - зусім

Gloria victoribus - хвала пераможцам

Grata, rata et accepta - законна і дапушчальна

Gratis - бясплатна, дарма

Gratulari - радавацца (свайму шчасцю)

Grosso modo - у агульных рысах

Gutta cavat lapidem - кропля дзяўбе камень (Авідый)

 

Habeat sibi - трымай пра сябе

Habent sua fata libelli - і кнігі маюць свой лёс

Habent sua sidera lites - лёс рашае спрэчкі

Habitus - зьнешні выгляд

Hic et nunc- бяз маруднасьці

Hic locus est, ubi mors gaudet succurrere vitae - вось месца, дзе смерць ахвотна дапамагае жыцьцю

Historia magistra vitae - гісторыя - настаўнік (настаўніца) жыцьця (Марк Тулій)

Нос est (h. e.) - гэта значыць

Нос loсо - тут, у гэтым мейсцы

Нос volo, sic jubeo - гэтага я хачу, так загадваю

Homagium - даніну павагі

Homines, dum docent, discunt - людзі, вучачы, вучацца

Homo homini lupus est - чалавек чалавеку воўк

Нomо ornat locum, nоn locus hominem - ня мейсца ўпрыгажае человека, а чалавек - мейсца

Homo sapiens - чалавек разумны

Homo sum et nihil humani a me alienum puto - я чалавек, і нішто чалавечае мне не чужое (Тэрэнцый)

Honoris causa - дзеля пашаны, дзеля павагі

Horribile dictu - жудасна сказаць, жудасна вымавіць

 

Ibidem - там жа

Ibi bene, ubi patria - там добра, дзе радзіма

Ibi victoria, ubi concordia - там перамога, дзе згода

Idem - тое ж самае, так жа

Idem per idem - адно і тое ж

Id est - гэта значыць

Ignorantia nоn est argumentum - няведаньне - гэта ня доказ

Imperare sibi maximum imperium est - кіраваць сабою - вялікая ўлада (Сенэка)

Imperium blandum imperiosissimum - мяккая ўлада - самая моцная

In abstracto - абстрактна

In aeternum - навек, назаўжды

In angello cum libello - у кутку і з кніжкай

In brevi - коратка

Incognito - патаемна, хаваючы сваё сапраўднае імя

In сorроrе - у поўным складзе, у цэлым

Incredibili dictu - неверагодна

Inde ira - адгэтуль гнеў

In deposito - на захоўваньне

Index - зьмест, сьпіс

Index librorum - сьпіс кніг

In extenso - цалкам, поўнасьцю, літаральна

In extremis - у апошні момант

Infandum renovare dolorem - жудасна ізноў уваскрашаць боль

In favorem - у карысць кагосьці, для карысці

In folio - у цэлы аркуш (самы вялікі фармат кнігі)

In hoc statu - у такім становішчы

Injuria realis - абраза дзеяньнем

Injuria verbalis - абраза словам

In locо - на месцы

In medias res - у самую істу справы (Гарацый)

In memoriam - у памяць

In natura - у сапраўднасьці; натурай

In расe - у міру, у спакоі

In pleno - у поўным складзе

In propria persona - уласнай асобай

In rerum natura - у прыродзе рэчаў

In spe - у надзеі, у будучыні

In statu nascendi - у стане зараждзеньня, у самым пачатку, у момант зьяўленьня

In statu quo ante - у ранейшым становішчы, у ранейшым стане

Inter parietes - у чатырох cьцянох

In transitu - на ходзе

In tyrrannos - супроць тыранаў

In usu - ва ўжываньні

Invia est in medicina via sine lingua latina - непраходны ў медыцыне шлях без лацінскай мовы

In vivo - на жывым арганізме

Ipse dixit - "сам сказаў" (аб няўхільным аўтарытэце)

Ipsissima verba - слова ў слова

Ipso facto - у сілу відавочнага факту

Ipso jure - у сілу закона

Is fecit, qui prodest - зрабіў той, каму выгадна

Ite, missia est - ідзіце, усё скончана

Item - так жа

 

Jurare in verba magistri - клясціся словамі настаўніка

Jure - па праве

Jus gentium - права народаў

Jus privatum - асабістае права

Jus publicum - публічнае права

Justum et tenacem propositi virum ! - хто мае рацыю і цьвёрда да мэты ідзе! (Гарацый)

 

Labor corpus firmat - праца ўзмацняе цела

Labor improbus - упартая праца

Labor omnia vincit - праца ўсё перамагае

Lapis offensionis (petra scandali) - камень спатыкненьня

Lapsus - памылка

Lapsus calami - памылка ў правапісе

Lapsus linguae - памылка ў размове

Lapsus memoriae - памылка памяці

Larga manu - шчодра

Lege - па законе

Lege artis - па ўсіх правілах мастацтва

Legem brеvem esse oportet - закон павінен быць кароткім

Licitum sit - хай будзе дазволена

Littera scripta manet - напісанае застаецца

Loсо citato (l.с.) - на ўпамянутым месцы

Loсо laudato (l.l.) - на названым месцы

Locus minoris resistentiae - месца найменшага супраціву

Lupus in fabula - пра воўка прамоўка, а воўк і тут, лёгкі на ўспамін (літ.: як воўк у байцы)

 

Macte! - выдатна!

Magister dixit - гэта сказаў настаўнік (спасылка на безумоўны аўтарытэт)

Magistra vitae - настаўніца жыцьця

Magna et veritas, et praevalebit - няма нічога па-над праўдай, і яна пераможа

Mala fide - няшчыра, нячэсна

Mala herba cito crescit - дрэнная трава (пустазельле) хутка расце

Male parta cito dilabuntur memoria - дрэнна набытае хутка забываецца

Manu propria - асабіста

Margaritas ante porcas - пацеркі перад свіньнямі (кідаць)

Mea culpa, mea maxima culpa - мая віны, мая найвялікшая віна

Media et remedia - спосабы і сродкі

Medica mente non medicamentis - лячы розумам, а не лекамі

Medicus amicus et servus aegrotorum est - доктар - сябар і служка балючых

Medicus medico amicus est - доктар доктару сябар

Meliora spero - спадзяюся на лупшае

Memento mori - памятай пра сьмерць

Memento patriam - памятай радзіму

Mendaci homini verum quidem dicenti credere nоn solemus - хлусліваму чалавеку мы ня верым, нават калі ён гаворыць праўду

Mensis currentis - гэтага месяца

Mens sana in соrроrе sano - у здаровым целе - здаровы дух (Ювэнал)

Мeо voto - па маім меркаваньні

Minimum - самае малое, мінімум

Mirabile dictu - годна для здзіўленьня

Miserabile dictu - годна для шкадаваньня

Miseris succurrere disce - вучыся дапамагаць няшчасным (хворым)

Modus agendi - вобраз дзеяньняў

Modus vivendi - вобраз жыцьця

Motu proprio - па ўласнай ініцыятыве

Multa sunt in moribus dissentanea multa, sine ratione - у звычаях чалавечых шмат разнастайнасьці і шмат недарэчнасьцяў

Multum in рarvо - шмат ў малым

Multum, nоn multa - шмат, але ня многа; глыбокі зьмест у кароткім выкладзе, многа ды дурнога

Multum vinum bibere, nоn diu vivere - многа віна піць ня доўга жыць

Mutatis mutandis - са зьменамі

Mutato nomine - пад іншай назвай

 

Ne accesseris in consilium nisi vocatus - не хадзі ў раду, калі не запрашалі

Nec plus ultra - далей няма куды, крайняя ступень

Nec sutor ultra crepidam - не судзі аб тым, чаго ня ведаеш

Nefas - несправядлівасьць

Nemine contradicente - без пярэчаньняў, аднагалосна

Nemo judex in causa sua - ніхто не судзьдзя ў сваёй справе

Nemo nascitur doctus - ніхто не нараджаецца навукоўцам

Ne noceas, si juvare nоn рotes - ня шкодзь, калі не можаш дапамагчы

Ne quid nimis - не парушай меры; нічога задужа

Nervus rerum - галоўная справа; важнейшы сродак

Ne varietur - зьмене не падлягае

Nihil humani - нішто чалавечае (мне не варожа)

Nihil semper suo statu manet - нішто не застаецца заўсёды ў сваім стане

Nil admirari - нічаму не дзівіцца

Nil de nihilo fit - нішто не зьяўляецца зь нічога

Noli me tangere - не дакранайся да мяне

Noli nосerе - ня шкодзь

Nomen est omen - імя гаворыць само за сябе

Nomen nescio ( N. N.) - нейкая асоба

Non bis in idem - двойчы за адно і тое ж нельга караць

Non liquet - ня ясна

Non omnia passum omnes - ня ўсякі ўсё можа

Non omnia possumus - не на ўсё мы здольныя

Non omnis error stultitia est - ня ўсякая памылка - бязглузная

Non progredi est regredi - не ісьці наперад, значыць ісьці назад

Non scholae, sed vitae discimus - мы вучымся нe для вучэльня, a для жыцьця

Non sibi, sed Patriae natus es - не для сябе, а для Радзімы ты нарадзіўся

Nosce te ipsum - спазнай самога сябе

Nota bene (NB) - звярні ўвагу; добра заўваж

Nudis verbis - галаслоўна

Nulla aetas ad discendum sera - вучыцца ніколі ня позна

Nulla dies sine linea - ні аднога дня без радка (Пліній)

Nulla regula sine exceptione - няма правілаў без выключэньня

Nullum malum sine aliquo bono - няма кепскага бяз добрага

Nullus juxra propriam voluntatem incedat - ніхто не павінен уваходзіць па сваёй волі

Nunc plaudite! - зараз апладыруйце!

Nunquam petrorsum, semper ingrediendum - ня кроку назад, заўжды наперад

 

Omne nimium nocet - усё залішняе шкодзіць

Omnes et singulos - разам і па асобку

Omne vivum ех ovo - усё жывое выйшла з яйка (Гарвэй)

Omnia mea mecum porto - усё сваё нашу з сабою

Omnia praeclara rara - усё выдатнае рэдка

Omnium consensu - з агульнай згоды

Omnium profecto artium medicina nobilissima - з усіх навук, безумоўна, мэдыцына самая высакародная (Гіпакрат)

Opera et studio - працай і намаганьнем

Oportet vivere - трэба жыць

Optimum medicamentum quies est - спакой - найлепшыя лекі

Orа et labora - маліся і працуй

Orа rotundo - ва ўвесь голас

Orе uno - аднагалосна (літ.: адным ртом)

O tempora, O mores! - о часы, о норавы!

Otium cum dignitate - адпачынак з вартасьцю, адпачынак з пашанай

 

Panem quotidianum - хлебу надзённага

Pars pro toto - частка замест цэлага

Parvo contentus - радуйся маламу

Patria est communis omnium civium parens - Радзіма - агульная маці (для) усіх грамадзян

Раuса verba - меней словаў

Paupertas nоn est vitium - бедната - не загана

Pax vobiscum! - мір вам!

Per aspera ad astra - праз церніі да зорак!

Per aversionem - дзеля адцягненьня

Per fas et nefas - праўдамі і няпраўдамі

Periculum in mora - небясьпека у прамаруджаньні

Perpetuum mobile - вечны рух

Per risum multum cognoscimus stultum - па бяссэнсоўнаму (літ.: частаму) сьмеху мы даведаемся дурня

Per se - само па сабе, у чыстым выглядзе

Personaliter - асабіста

Petitio principii - вывад з палажэньня, якое яшчэ трэба даказаць

Pia desiderata - запаветныя мары

Plenus venter nоn studet libenter - поўнае пуза да навукі глуxа

Poculum, mane haustum, restaurat naturam exhaustam - келіх, які выпілі з раніцы, аднаўляе моц

Post factum - пасьля падзеі

Post hoc, ergo propter hoc - пасьля гэтага - значыць з прычыны гэтага

Post hoc, nоn est propter hoc - пасла гэтага - не значыць з-за гэтага

Post hominum memoriam - са спрадвечных часоў

Potior est qui prior est - наймацнейшы той, хто першы

Primum agere - першым чынам дзейнічаць (дзейнічай)

Primum nоn nocere - першым чынам ня шкодзіць

Primum vivere - першым чынам - жыць (жыцьцё)

Primus inter pares - першы сярод роўных

Principium et fons - пачатак і крыніца

Probatum est - адобрана, ухвалена

Pro bono publico - дзеля агульнай выгады

Pro die - на дзень (дзённая доза лекаў)

Pro domo meа (sua) - для сябе; у асабістых інтарэсах; у абарону сваіх спраў

Pro et contra - за і супраць

Pro forma - для формы, для выгляду

Pro memoria - для памяці, у памяць аб чым-або

Propera pedem - прыспешвай

Propter invidiam - з зайздрасьці

Propter necessitatem - з прычыны неабходнасьці

Pro ut de lege - законным шляхам

Punctum saliens - важны пункт

 

Quantum satis - колькі трэба; удосталь

Quibuscumque viis - якімі б то ні было шляхамі

Quid prodest - каму гэта выгадна? Каму гэта карысна?

Quilibet fortunae suae faber - кожны сам каваль свайго шчасця

Qui pro quo - адно замест іншага, блытаніна

Qui scribit, bis legis - хто піша, той двойчы чытае; хто запісвае, той лепей запамінае

Quis hominum sine vitiis - хто з людзей нарадзіўся без заганаў

Quod erat demonstrandum - што і патрабавалася даказаць

Quod licet Jovi, nоn licet bovi - што дазволена Юпитеру, тое не дазволена быку

Quot homines, tot sententiae - колькі галоваў, столькі ж і розумаў

 

Reddere vitam pro patria - аддаць жыцьцё за радзіму

Rem cum cura age - вядзі справу дбайна

Remotis testibus - бяз сьведак

Repetitio est mater studiorum - паўтарэньне - маці навучаньня

Respice finem - прадугледжвай канец

Restitutio ad integrum - поўнаe аднаўленне

Restrictive et conditionaliter - абмежавана і ўмоўна

Ridens verum dicere - смяючыся, гаварыць праўду

 

Salus populi suprema lex - дабрабыт народа - вышэйшы закон

Sancta sanctorum - сьвятая сьвятых

Sapienti sat - разумнаму досыць; разумны зразумее

Scelere velandum est scelus - пакрываць ліхадзейства - ёсць ліхадзейства

Scientia potentia est - веды - моц

Sed semel insanivimus omnes - аднойчы мы ўсе бываем вар'ятамі

Semper idem - заўжды адно і тое ж

Semper in motu - заўжды ў руху, вечны рух

Semper virens - вечнае юнацтва

Sensus veris - пачуцьцё вясны

Sic transit gloria mundi - так праходзіць зямная хвала

Similia similibus curantur - падобнае вылечваецца падобным

Sine ira et studio - бяз гневу і прыхільнасці (Тацыт); аб'ектыўна

Sint ut sunt, aut nоn sint - хай будзе так, як ёсць, або хай зусім не будзе

Sit tibi terra levis - хай будзе табе лёгкая зямля; прамова нябожчыкам

Si vera narretis, non opus sit testibus - калі гаворыце праўду, сьведкі ня патрэбны

Sol lucet omnibus - сонца сьвеціць для ўсіх

Specie - па выглядзе

Spero meliora - спадзяюся на лепшае

Sponte sua - па ўласным жаданьні

Statim atque instanter - адразу і неадкладна

Status praesens - сапраўднае становішча

Surge et age! - падніміся і дзейнічай!

Sursum corda! - вышэй галаву!

Suum cuique - кажнаму сваё

 

Tempora mutantur et nos mutantur in illis - час зьмяняецца і мы зьмяняемся разам зь ім (Авідый)

Tempori parce - беражы час

Tempus nemini - час нікога (не чакае)

Terra incognita - невядомая зямля; нязьведаны край

Terra paterna - родная зямля

Tertium nоn datur - трэцяга ня дадзена

Tota re perspecta - прыняўшы ўсе да ўвагі

Tradidit mundum disputationibus - спрэчкі загубілі мір

Tres faciunt collegium - трое складаюць калегію (збор)

Tuto, cito, jucunde - бясьпечна, хутка, прыемна

 

Ubi concordia - ibi victoria - дзе згода - там і перамога

Ultima ratio - апошні доказ; рашучы аргумент

Umbram suam metuit - сваго ценю баіцца

Una hirundo nоn facit ver- адна ластаўка не робіць вясны

Unus dies gradus est vitae - адзін дзень - прыступка ў лесвіцы жыцьця

Usus est optimus magister - досвед - найлепшы настаўнік

Ut quisque est doctissimus, ita est modestissimus - хто разумней, той сьціплей

Ut salutas, ita salutaberis - як вітаеш ты, так будуць вітаць і цябе

Ut supra - як сказана вышэй

 

Vae victis - гора пераможанаму

Veni, vidi, vici - прыйшоў, убачыў, перамог (Гай Юлій Цэзар)

Verba magistri - словы настаўніка

Verbatim - слова ў слова

Verus amicus amici nunquam obliviscitur - праўдзівы сябар ніколі не забывае сябра

Veto! - забараняю!

Via scientiarum - шлях да ведаў; дарога ведаў

Vice versa - наадварот, адваротна

Vi et armis - сілаю ды зброяй

Vinum locutum est - гаварыла віно

Vires unitae agunt - сілы дзейнічаюць сумесна

Viribus unitis - аб'яднанымі намаганьнямі

Vir magni ingenii - чалавек вялікага розуму

Vis medicatrix naturae - гаючая сіла прыроды

Vita sine libertate, nihil - жыцьцё бяз волі - нішто

Vita sine litteris - mors est - жыцьцё без навукі - смерць (Гарвэй)

Vox audita latet, littera scripta manet - сказанае слова зьнікае, напісаная літара застаецца

 

 

Вымаўленьне лацінскіх галосных, зычных і іх спалучэньняў

Лацінская літара, іх спалучэньне
Як вымаўляць
Прыклад
Як чытаць
a
а
sana
сана
o
о
bono
боно
u
у
durus
дурус
i, y
і
vinum
вінум
e
э
terra
тэрра
ae
э
Caesar
цэзар
oe
э
foedus
фэдус
au
ау
aurum
аурум
eu
эу
Europa
эуропа
c (перад e, i, u, ao, oe)
ц
Cicero
ціцэро
c (перад a, o, u альбо зычная)
к
caput
капут
g
г (расейскае)
gustus
густус
h
г (беларускае)
honor
гонор
j+галосная
й+галосная
jus
юс
l
ль (мякка)
altus
альтус
qu+галосная
кв+галосная
aqua
аква
s (паміж галоснымі)
з
rosa
роза
s (у іншых выпадках)
с
saltus
сальтус
ti+галосная
ці+галосная
ratio
раціо
t (у іншых выпадках)
т
tetigit
тэтігіт
v
в
vinum
вінум
x
кс
fixit
фіксіт
z
з
zona
зона
ngu+галосная
нгв+галосная
lingua
лінгва
ch
х
charta
харта
sch
сх
schola
схоля
ph
ф
Phoebus
фэбус
th
т
Carthago
картаго
rh
р
rhythmus
рітмус

 

Націск. У лацінскай мове націск як правіла прыпадае на перадапошні альбо на трэці ад канца склад.

 

© Юрась Маркоўнік,2004
© asveta

Формула 1 - Беларусь